Якуб Накцыяновіч |
Дата нараджэння |
1 мая 1725(1725-05-01)[1] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
1777[1] |
Месца смерці |
|
Грамадзянства |
|
Род дзейнасці |
астраном, матэматык |
Месца працы |
|
Альма-матар |
|
Якуб Накцыяновіч (польск.: Jakub Nakcjanowicz; 1 мая 1725, Беларусь — 1777) — матэматык.
Біяграфія
Нарадзіўся 1 мая 1725 года на тэрыторыі Беларусі[2].
3 1742 года член Таварыства Ісуса. Скончыў Полацкі езуіцкі калегіум і Віленскую акадэмію, дзе выкладаў у 1758—1762 гадах матэматычныя дысцыпліны, загадваў кафедрай матэматыкі, у 1758—1764 гадах кіраваў астранамічнай абсерваторыяй. У далейшым у 1762—1765 і 1768—1771 гадах выкладаў філасофію ў Вільні, у 1766—1768 гадах матэматыку і фізіку ў Новагародку, тэалогію і кананічнае права ў 1771—1773 гадах у Гародні і ў 1773—1774 гадах у Вільні. 3 1773 года дэкан філасофскага факультэта Віленскай акадэміі[2].
Памёр у 1777 годзе[2].
Навуковая дзейнасць
У сааўтарстве выдаў зборнік практыкаванняў па канечным і бесканечным аналізе «Exercitationes in analysi cum finitorum tum infinitorum» (1758), падручнік «Матэматычныя лекцыі» («Praelectiones mathematicae», т. 1—2, Вільня, 1759—1761), творы па матэматыцы і філасофіі. Падтрымліваў прынцыпы навукі новага часу[2].
Зноскі
Літаратура
Спасылкі