Якаў Палачанін |
---|
Якаў Палачанін з узнятым над галавой мячом (мініяцюра XVI стагоддзя) |
Месца нараджэння |
|
Званне |
лоўчы |
Бітвы/войны |
|
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Палачанін.
Якаў Палачанін (XIII стагоддзе) — удзельнік Неўскай бітвы (руск.) (бел. супраць шведаў, якія напалі на Наўгародскую зямлю[1].
Біяграфія
Родам з Полацка. Лоўчы князя Аляксандра Яраславіча. Згодна «Наўгародскаму першаму летапісу (руск.) (бел.», адзін з 6 храбрых і моцных людзей, якія адзначыліся ў бітве[1].
|
Яков Полочанин бе ловчии у князя, сии наехав на полк [шведов] с мечем, и мужествовав крепко, и похвали его князь...[2]
|
|
У культуры
Бачыш, той вунь, смелы,
З сінімі вачамі,
Родам з Русі Белай,
Якаў. Палачанін.
|
Алесь Пісьмянкоў. «Якаў Палачанін»[3]
|
Алесь Пісьмянкоў напісаў пра Якава Палачаніна верш.
Якаў Палачанін ёсць адным з галоўных герояў рамана Леаніда Дайнекі «Меч князя Вячкі» (1987).
У расійскім фільме «Аляксандр. Неўская бітва (руск.) (бел.» Ігара Калёнава (руск.) (бел., які выйшаў у пракат у 2008 годзе, ролю Якава Палачаніна сыграў Сямён Алегавіч Мендэльсон.
Зноскі
- ↑ а б Яков Полочанин // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 716. — 737 с.
- ↑ "Изборник" (Сборник произведений литературы Древней Руси). М., 1969. С. 332-333.
- ↑ Алесь Пісьмянкоў. «Якаў Палачанін»
Літаратура
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 6. Кн. 2. — Мн., 2003.
- Беларуская энцыклапедыя. Т. 18. Кн. 1. — Мн., 2004.
- Белорусская ССР : крат. энцикл. Т. 5. — Мн., 1982.
- Славянская энциклопедия : Киевская Русь — Московия. Т. 2. — М., 2001. — С. 743.
- Русский библиографический словарь. 1913. т. 25
Спасылкі