↑Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Юрый Антонавіч Трухан (нар. 26 чэрвеня1961) — савецкі і беларускі футбаліст, абаронца.
Кар’ера
З 1978 па 1988 года гуляў за мінскае «Дынама», разам з якім стаў чэмпіёнам СССР. Згуляў 2 матчы ў Кубку УЕФА ў сезоне 1986/87. Пасля цяжкай траўмы ў 1987 годзе на ранейшы ўзровень так і не выйшаў і неўзабаве пакінуў каманду. У 1989 годзе выступаў у Другой лізе за варашылаўградскую «Зару». Наступныя два сезоны адыграў ва ўладзівастоцкім «Прамяні».
У першай палове 1992 гуляў у першым беларускім чэмпіянаце за бабруйскі «Шыннік», пасля чаго пераехаў у пяты нямецкі дывізіён. У 1994 годзе правёў 3 матчы ў Другім дывізіёне Расіі, гуляючы за «Саматлор-XXI».