Юрый Аляксандравіч Булай (нар. 30 верасня 1925, Брэст) — беларускі інжынер-будаўнік. Кандыдат тэхнічных навук (1964), дацэнт (1964).
Біяграфія
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1956 годзе. З 1956 года — асістэнт кафедры будаўнічых канструкцый, дацэнт кафедры жалезабетонных і каменных канструкцый Беларускага політэхнічнага інстытута.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1960 года.
Пражывае ў Мінску.
Творчасць
Удзельнічаў у будаўніцтве моста цераз р. Дняпро ў г. Рэчыца (1955), дрэваапрацовачнага камбіната ў Гомелі (1973), торфабрыкетных заводаў у Беларусі (1970—1980).
Зноскі
Літаратура