Юрый Алегавіч Бачышча

Юрый Алегавіч Бачышча
Дата нараджэння 1977
Род дзейнасці гісторык

Юры Бачышча, Юрась Бачышча, поўнае імя Юрый Алегавіч Бачышча (нар. 1977) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (2004).

У 2004 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Каталіцкая царква ў нацыянальна-рэлігійнай палітыцы царызму ў Беларусі (1900—1914 гг.)».

У маі 2005 года з Бачышчам з ідэалагічных прычын не працягнулі кантракт у БДУІР.[1]

У сакавіку 2006 года дацэнта БДПУ Бачышчу звольнілі з фармулёўкай «за амаральны ўчынак, які не адпавядае занятай пасадзе». Кіраўніцтва БДПУ сцвярджала, што Бачышча распаўсюджваў дыскі з матэрыяламі, якія зневажаюць гонар і годнасць прэзідэнта. На думку Бачышчы яго звольнілі за ўдзел незалежным назіральнікам у прэзідэнцкай выбарчай кампаніі, перад звальненнем рэктар з прарэктарамі распытвалі, што ён робіць на выбарчым участку, ад каго назірае, якія акты складаў на выбарчую камісію і іншае. Бачышча падаў у суд па аднаўленне на працы. У дзень першага слухання рэктар Пётр Кухарчык звярнуўся ў пракуратуру па праверку дзеянняў Бачышчы на склад крымінальнага злачынства, такім чынам суд адклаўся больш чым на паўгода. Разгляд справы трываў яшчэ ў снежні 2006 года.[2]

Станам на 2016 год, дацэнт Дэпартамента гісторыі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.

Кіраўнік Інстытута новай рэфармацыі — адукацыйнага праекта па падрыхтоўцы хрысціянскіх лідараў для Беларусі.

Даследчык гісторыі пратэстанцкай царквы ў Беларусі. Аўтар шэрагу артыкулаў па дзяржаўнай палітыцы да канфесій у ХХ ст., па гісторыі евангельскай царквы і хрысціянска-дэмакратычнага руху, па рэалізацыі пра на свабоду сумлення. Браў удзел у падрыхтоўцы перавыдання «Катэхізіса» Сымона Буднага. Складальнік зборніка «Гісторыя Беларусі найноўшага часу ў дакументах і матэрыялах».

Крыніцы