Ю́ліус Фу́чык (чэшск.: Julius Fučík [ˈjuːlɪjus ˈfutʃiːk]; 23 лютага 1903, Прага — 8 верасня 1943, Берлін) — чэшскі пісьменнік, журналіст, літаратурны і тэатральны крытык, грамадскі дзеяч, антыфашыст. Лаўрэат Міжнароднай прэміі Міру 1950 г. (пасмяротна)[7].
У 1923 годзе скончыў Карлаў універсітэт[7] у Празе. У 1928—1938 гг. рэдагаваў часопіс «Творба» (чэшск.: «Tvorba»). У 1929—1936 гадах быў адным з рэдактараў часопіса «Рудэ право» (чэшск.: «Rudé právo»). Уваходзіў у рэдкалегію беларускага часопіса «Полымя», быў знаёмы з яго рэдактарам Цішкам Гартным (Зм. Жылуновічам). Падчас 2-й сусветнай вайны з 1940 года ў падполлі. У красавіку 1942 года Ю. Фучык быў арыштаваны гестапа і змешчаны ў турму Панкрац у Празе. У 1943 годзе быў перавезены ў канцлагер Германіі і пакараны смерцю ў турме Плётцэнзе ў Берліне.
Зноскі
Літаратура
- Вострыкава А. У. ФУЧЫК Юліус // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 509. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
Спасылкі
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|