У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Хлусовіч.
Юзаф Ежы Хлусовіч (польск.: Józef Jerzy Chłusowicz; 19 сакавіка 1776, мяст. Крынкі, Гродзенскі павет — 1828[4]) — вайсковец, дзяржаўны службовец.
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду Хлусовічаў герба «Лілія». Нарадзіўся ў сям’і Андрэя, ротмістра Троцкага ваяводства[4].
У час вайны з Расіяй 1792 года быў таварышам нацыянальнай кавалерыі, у паўстанні 1794 года — паручнікам. Пасля задушэння паўстання эмігрыраваў у Італію, у складзе польскага легіёна ўдзельнічаў ў шматлікіх бітвах на баку Напалеона Банапарта. У 1807 годзе камандзір 1-га батальёна польска-італьянскага легіёна, удзельнічаў у баях у Іспаніі ў 1808—1811 гадах. 3 1811 года палкоўнік 2-та палка Надвісленскага легіёна. Узведзены Напалеонам у 1812 годзе ў баронскую годнасць[4].
У час французска-рускай вайны 1812 года палкоўнік-маёр 3-га польскага палка гвардыі, захоплены ў палон пад Слонімам. Пасля амністыі шэф штаба 1-й пяхотнай дывізіі Каралеўства Польскага, служыў у расійскіх пасольствах у Мадрыдзе і Парыжы[4].
Удзельнічаў у паўстанні 1830 года, а пасля яго разгрому быў сасланы ў Сібір, дзе і памёр[5].
Узнагароды
Шэвалье Ганаровага Легіёна (29 снежня 1809 года), Афіцэр Ганаровага Легіёна (23 чэрвеня 1810 года), кавалер ордэна «Virtuti Militari» (26 лістапада 1810 года)[5].
Зноскі
Літаратура
Спасылкі