Пра жыццё ксяндза Бакі вядома няшмат, яго партрэтаў не захавалася. Выхадзец з літоўскайшляхты, Ён быў сынам мсціслаўскага скарбніка Адама Бакі.
У 1723 годзе ён уступіў у ордэн езуітаў. Вучыўся ў Віленскай езуіцкай акадэміі. Выкладаў у розных езуіцкіх калегіях на Беларусі і Літве. У 1735—1739 гадах чытаў у Віленскай акадэміі рыторыку. У 1740-я гады жыў у Менску. Больш за дваццаць гадоў служыў місіянерам у Мінску, Навагрудку і Вільні[3]. З 1768 года ўладкаваўся ў Вільні. У 1773 годзе атрымаў у сваёй alma mater званне доктара тэалогіі.
Творчасць і спадчына
Выпусціў некалькі кніг духоўнай прозы на лацінскай і польскай мовах: Comitia honorum Ioannis Ludovici Plater (1736), Wielki obrońca upadłej grzeszników przed Bogiem sprawy św. Jan Francziszek Regis… (1755). Выдаў дзве кнігі вершаў Uwagi rzeczy ostatecznych i złości grzechowej і Uwagi śmierci niechybnej wszystkim pospolitej (абедзве — 1766). Пры жыцці яго вершы лічыліся пацешнай неспадзяванкай, узорам безгустоўшчыны. «Вершы а ля Бака» — гэта азначала вершы, цалкам пазбаўленыя сэнсу.
Паэтычны зборнік «Развагі пра смяротны стан і грахоўную злосць» (1766) Ю. Бакі належыць да метафізічнай паэзіі позняга барока. Яго другая частка «Роздум пра непазбежную смерць» (1766), выдадзеная асобна, атрымала процілеглыя ацэнкі: у ХІХ ст. — прадмет насмешак і жартаўлівых наследаванняў, сёння лічыцца шэдэўрам гратэску; спроба паказаць у ёй дэманічную ўсемагутнасць смерці блізкая да нігілізму. У гэтым творы, напісаным з рэлігійнымі і маралізатарскім мэтамі, утрымоўваецца шмат звестак аб цяжкім становішчы сялян[3].
Poezje/ Antoni Czyż; Aleksander Nawarecki, eds. Warszawa: Państwowy Instytut Wydawniczy, 1986
Uwagi/ Antoni Czyż; Aleksander Nawarecki, eds. Lublin: Wydawnictwo Test, 2000
Trys baroko saulėlydžio literatai: Pranciška Uršulė Radvilienė, Konstancija Benislavska, Juozapas Baka: chrestomatija. Vilnius: Vilniaus universiteto leidykla, 2003
↑ абвБака Юзеф // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 38. — 737 с.
Літаратура
Nawarecki A. Czarny karnawał. «Uwagi śmierci niechybnej» księdza Baki — poetyka tekstu i paradoksy recepcji, Wrocław: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1991.
Бака Юзаф // Мысліцелі і асветниікі Беларусі. Энцыклапедычны даведнік / гал. рэд. Б. I. Сачанка. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1995. — С. 177. — 672 с. — 6 000 экз. — ISBN 985-11-0016-1.(бел.)
Важнік Ю. Юзаф Бака. Геній майго месца. - Мінск: Энцыклапедыкс. 2018 - ISBN 978-985-7153-49-7.