Юбілейны медаль «100 год органам дзяржаўнага кантролю Беларусі» |
|
Краіна |
Беларусь |
Тып |
Медаль |
Каму ўручаецца |
1. работнікі органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю, у тым ліку грамадзянскі персанал органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх вынікаў работы;
2. іншыя асобы, у тым ліку замежных дзяржаў, за значны ўклад у развіццё і ўдасканальванне дзейнасці па абароне інтарэсаў дзяржавы ад супрацьпраўных замахаў у эканамічнай сферы, забеспячэнне эканамічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. |
Падставы ўзнагароджання |
У гонар работнікаў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь. |
Дата заснавання |
2 ліпеня 2019 |
Статус |
уручаецца |
Юбілейны медаль «100 год органам дзяржаўнага кантролю Беларусі» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Заснавана 2 ліпеня 2019 года ўказам № 255.
Прадстаўленне да ўзнагароды і ўзнагароджванне
Медаль будзе вырабляцца з металу серабрыстага колеру з выявай залацістага барочнага шчыта, Дзяржаўнага герба Беларусі і адпаведнага юбілейнага надпісу на правым боку, лаўровага вянка — на адваротным боку.
Узнагароду будуць прысуджаць работнікам Камітэта дзяржаўнага кантролю, у тым ліку грамадзянскаму персаналу органаў фінансавых расследаванняў, за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх вынікаў работы. Медаля таксама могуць быць удастоены і іншыя асобы, у тым ліку іншаземцы, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё і ўдасканаленне дзейнасці па абароне інтарэсаў дзяржавы ад проціпраўных замахаў у эканамічнай сферы, забеспячэнне эканамічнай бяспекі краіны[1].
Зноскі
|
---|
Дзяржаўныя медалі | |
---|
Юбілейныя і ведамасныя медалі | |
---|