Юбіле́йны меда́ль «100 год Узбро́еным Сілам Рэспу́блікі Белару́сь» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь.
Заснавана 28 верасня 2017 года ўказам № 356 «Аб устанаўленні юбілейнага медаля „100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь“».
Прадстаўленне да ўзнагароды і ўзнагароджванне
Медалём узнагароджваюцца ваеннаслужачыя Узброеных Сіл Беларусі (за выключэннем ваеннаслужачых тэрміновай службы), якія дасягнулі высокіх вынікаў у службовай дзейнасці; ветэраны Вялікай Айчыннай вайны; ветэраны Узброеных Сіл, службовыя асобы дзяржаўных органаў Беларусі і іншых краін, а таксама іншыя асобы, якія ўнеслі значны ўклад ва ўмацаванне абараназдольнасці рэспублікі і будаўніцтва Узброеных Сіл.
Апісанне
Медаль вырабляецца з медна-нікелевага сплаву. На яго правым боку адлюстравана эмблема Узброеных Сіл Беларусі. Над ёй па крузе размешчаны надпіс «Сэрцам адданыя роднай зямлі», унізе на хвалістай выгнутай залацістай стужцы — надпіс «1918 — 2018».
На адваротным боку медаля па акружнасці адлюстраваны серабрысты лаўровы паўвянок з выгнутай стужкай ля асновы, які ў верхняй частцы пераходзіць у надпіс «Рэспубліка Беларусь». Пад ім — зорка Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі ў серабрыстых праменях, ніжэй — надпіс «Узброеным Сілам 100 год»[1].
Крыніцы
|
---|
Дзяржаўныя медалі | |
---|
Юбілейныя і ведамасныя медалі | |
---|