Эрык Юхан Стагнеліюс (шведск.: Erik Johan Stagnelius, 14 кастрычніка 1793 — 3 красавіка 1823) — шведскі пісьменнік-рамантык.
Ён выдаў толькі малую частку сваіх паэтычных твораў, сярод якіх ананімны верш «Уладзімір Вялікі» (Wladimir den store), напісаны гекзаметрам, зборнік «Лілеі ў Шароне» (Liljor i Saron) і драму «Вакханкі, або Апантанасць» (Bacchanterna eller Fanatismen). Для яго твораў характэрная пачуццёвасць, выкарыстанне міфічных і казачных вобразаў, нярэдкі матыў непрадказальнасці будучыні. У апошнія гады жыцця Стагнеліюса яго рамантызм набывае выразныя рысы містыцызму[4].
Зноскі
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|