вялікі афіцэр ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»[d] (1956)
член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (17 сакавіка 1948)
прэмія Пауля Эрліха і Людвіга Дармштэтэра[d] (14 сакавіка 1954)
honorary doctorate of the University of Santiago de Compostela[d] (1977)
doctor honoris causa from the University of Paris[d] (1959)
honorary doctor of the University of Bordeaux[d] (1947)
Эрнст Борыс Чэйн (англ.: Ernst Boris Chain; 19 чэрвеня 1906, Берлін — 12 жніўня 1979) — англійскі вучоны ў галіне біяхіміі. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1949).
Скончыў Берлінскі ўніверсітэт (1930). З 1935 года ў Оксфардскім універсітэце, з 1948 года дырэктар Міжнароднага цэнтра хімічнай мікрабіялогіі (Рым). З 1961 года ў Лонданскім універсітэце (прафесар біяхіміі). Навуковыя працы па вывучэнні мікробных антыбактэрыяльных рэчываў, механізмах уздзеяння інсуліну. Вылучыў чысты пеніцылін і вызначыў яго хімічную будову ў 1939 годзе. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1945) (з А. Флемінгам і Х. У. Флоры)