У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Уайт.
Эндру Дыксан Уайт (7 лістапада 1832 — 4 лістапада 1918) — амерыканскі дыпламат і гісторык; адзін з заснавальнікаў, Прэзідэнт і прафесар Карнельскага ўніверсітэта.
Нарадзіўся ў штаце Нью-Ёрк, скончыў Ельскі ўніверсітэт у 1853 годзе. Быў камандзіраваны да амерыканскага пасольства ў Санкт-Пецярбургу. Вярнуўшыся ў Амерыку, выкладаў у Мічыганскім універсітэце. У 1865 годзе стаў першым прэзідэнтам Карнельскага ўніверсітэта, выкладаў новую і найноўшую гісторыю.
Быў паслом ЗША ў Германіі (1879—1881, 1897—1902) і Расіі (1892—1894).
Аўтар шэрагу гістарычных сачыненняў.
Працы
- Outlines of a Course of Lectures on History (1861).
- Syllabus of Lectures on Modern History (1876).
- Seven Great Statesmen in the Warfare of Humanity with Unreason (1910).
Зноскі
Спасылкі
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|