Эмануэль Любецкі Моргенстэрн (ісп.: Emmanuel Lubezki Morgenstern; нар. 30 лістапада 1964, Мехіка) — мексіканскі кінааператар. Працаваў са многімі вядомымі рэжысёрамі, у тым ліку з Майкам Нікалсам, Цімам Бёртанам, Майклам Манам, Джоэлам і Ітанам Коэнамі, Дэвідам О. Расэлам[en], пастаянна супрацоўнічаў з Тэрэнсам Малікам, Альфонса Куаронам і Алехандра Гансалесам Іньярыту.
Удастоены шматлікіх узнагарод, у тым ліку трох прэмій «Оскар» за аператарскую працу ў тэхнатрылеры «Гравітацыя» (2013), трагікамедыі «Бёрдмэн» (2014) і драме «Выжылы» (2015). Першы ў гісторыі аператар, які атрымаў тры прэміі «Оскар» запар. Да таго як атрымаць тры прэміі, намініраваўся на «Оскар» пяць разоў.
Фільмаграфія
Зноскі
- ↑ Emmanuel Lubezki // Photographers’ Identities Catalog Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Emmanuel Lubezki // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
| |
---|
Тэматычныя сайты | |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
|