Эма Мак-Кеан (англ.: Emma McKeon; нар. 24 мая 1994, Вуланганг) — аўстралійская плыўчыха, пяціразовая алімпійская чэмпіёнка (2016 і 2020). Выйграла 17 медалёў, у тым ліку чатыры залатыя, на чэмпіянатах свету па водных відах спорту; і 12 медалёў, у тым ліку восем залатых, на Гульнях Садружнасці ў Глазга 2014 года і Голд-Косце 2018 года. Рэкардсменка сярод усіх аўстралійцаў па колькасці алімпійскіх узнагарод за кар’еру (11), па колькасці залатых узнагарод дзеліць рэкорд з Янам Торпам (па 5). Па колькасці медалёў на адных Алімпійскіх гульнях сярод жанчын дзеліць рэкорд з савецкай гімнасткай Марыяй Гарахоўскай (па 7).
| |
---|
Фота, відэа і аўдыё | |
---|
Тэматычныя сайты | |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
- ↑ (unspecified title) — World Aquatics. Праверана 2 мая 2022.