Элеанора фон Габсбург-Лотарингская (поўнае імя — Элеанора Марыя дэль-Пілар Іона Крысціна Элена) (ням.: Eleonore Maria del Pilar Iona Christina Jelena von Habsburg-Lothringen; нар. 28 лютага 1994) — аўстрыйскі ювелірны дызайнер, фотамадэль, член дома Габсбург- Латарынгія.
Ранняе жыццё і перадгісторыя
Элеанора Габсбург-Латарынгія нарадзілася ў 1994 годзе ў Зальцбургу ў сям’і Карла фон Габсбурга, палітыка і кіраўніка дому Габсбургаў-Латарынгіі, і Франчэскі Тысэн-Барнэмісы дэ Казон і Імперфалва, калекцыянера мастацтва і члена сям’і Тысен-Барнэміса па нараджэнні. Яе бабуля і дзядуля па матчынай лініі — барон Ганс Генрых Тысен-Барнеміса і Фіёна Фрэнсіс Элейн Кэмпбэл-Уолтэр, мадэль з арыстакратычным паходжаннем, бацька якой, віцэ-адмірал Кіт Макніл Кэмпбэл-Уолтэр, быў ад’ютантам Георга VI . Яе дзядуля і бабуля па лініі бацькі былі эрцгерцаг Ота Габсбург, наследны прынц Аўстрыі і прынцэса Рэгіна Саксен-Майнінгенская. Яе прадзед па бацькоўскай лініі Карл I Аўстрыйскі і Зіта Бурбон-Пармская былі апошнімі імператарам і імператрыцай Аўстрыі.
Яе малодшы брат — аўтагоншчык Фердынанд Габсбург, прэтэнд на Аўстрыйскі, Вугорскі, Харвацкі і Багемскі пасад, беларуская арганізацыя Ліга Манархічная Вялікага Княства Літоўскага таксама прапаноўвала яго як прэтэндэнта на беларускі прастол.[3]
Адукацыя і кар’ера
Вучылася ў школе-інтэрнаце ў Гштаадзе перад вывучэннем права ў Еўрапейскай бізнес-школе ў Лондане.[4] У 2020 годзе яна атрымала ступень магістра ў Міланскім інстытуце Марангоні ў галіне дызайну ювелірных вырабаў і працуе дызайнерам ювелірных вырабаў. Габсбург таксама працавала манекеншчыцай, здымалася ў рэкламных кампаніях і дэманстравала подыумы Dolce & Gabbana.[4][5][6].
Асабістае жыццё
20 ліпеня 2020 года Элеанора фон Габсбург-Латарынгія выйшла замуж за бельгійскага аўтагоншчыка Жэрома д’Амброзіа на невялікай грамадзянскай цырымоніі ў ЗАГСе Манака, якую праводзіў мэр Манака Жорж Марсан. 20 кастрычніка 2021 года яна нарадзіла сына Ота д’Амбросіо, названага ў гонар свайго дзеда Ота фон Габсбурга.[7]
Крыніцы
Элеанора фон Габсбург — продкі |
---|
|
| |
---|
Фота, відэа і аўдыё | |
---|
Тэматычныя сайты | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|