Калі не абумоўлена іншае, усе прадстаўленыя лічбы ў доларах ЗША
У ЮгаславііХарватыя была адной з найболей эканамічна развітых рэспублік, прычым прыбытак ад яе прамысловасці нашмат пераўзыходзіў прыбытак ад сельскай гаспадаркі. Тут здабываецца вугаль, нафта і газ, развітыя чорная і каляровая металургія, машынабудаванне, тэкстыльная і гарбарна-абуткавая прамысловасць.
Амаль 50 % харвацкіх эканамічных аб’ектаў удзельнічаюць у дыстрыбутыўным гандлі. Гэта дзейнасць выкарыстоўвае 15 % усёй працоўнай сілы і ажыццяўляе прыблізна 10 % харвацкага ВУП, які робіць гэту вобласць надзвычай важнай для ўсёй эканомікі краіны. Агульны прыбытак, дасягнуты гэтай галіной у 1998 годзе, налічваў 19 мільярдаў USD.