У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Сімон.
Эжэн Сімон (фр.: Eugène Simon, 30 красавіка 1848, Парыж — 17 лістапада 1924, Парыж) — французскі арахнолаг, карцынолаг і арнітолаг. У 2007 годзе Міжнароднае арахналагічнае таварыства заснавала прэмію Эжэна Сімона, якая прысуджаецца за выдатныя дасягненні. Апісаў каля 3700 відаў павукоў (больш, чым хто-небудзь у свеце).
Біяграфія
Эжэн Сімон атрымаў хатнюю адукацыю. Падчас навуковых паездак працаваў у Іспаніі (1865, 1868), Алжыры (некалькі паездак у перыяд 1882—1885), Венесуэле (1887—1888), Егіпце (1889), на Філіпінах (1890), Цэйлоне (1892), тэрыторыі сучаснай ПАР — у Капскай калоніі і Трансваалі (1893).
У 1875, 1887 і 1901 гадах быў прэзідэнтам Энтамалагічнага таварыства Францыі, а ў 1882 годзе — прэзідэнтам Заалагічнага таварыства Францыі.
Разам з павукамі, насякомымі і ракамі Сімон збіраў таксама птушак. Асабліва ён цікавіўся калібры (Trochilidae). Ён апісаў некалькі відаў і падвідаў калібры і сістэматызаваў іх у роды Anopetia, Stephanoxis, Haplophaedia і Taphrolesbia. Яго наватарскай працай пра калібры стала кніга «Histoire naturelle des Trochilidae» (1921).
Зноскі