Эдуард Георгіевіч Канзас (нар. 1957[1]) — беларускі валейбольны трэнер, педагог. Дырэктар Мінскай дзіцячай юнацкай школы алімпійскага рэзерву № 6 (2000). Старшыня Федэрацыі валейбола г. Мінска.
Біяграфія
За працоўную дзейнасць у якасці трэнера-выкладніка падрыхтаваў больш за 30 майстроў спорту СССР.
Аўтар дапаможнікаў па арганізацыі і методыцы правядзення заняткаў па валейболе.
Узнагароды
Узнагароджаны ганаровымі граматамі Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, абласнога выканкама, гарадскога выканкама. Заслужаны трэнер БССР па валейболе, ветэран фізічнай культуры і спорту, Выдатнік народнай адукацыі [2].
Крыніцы
Спасылкі