Шведскі чыгуначны музей (шведск.: Sveriges Järnvägsmuseum) — нацыянальны тэхнічны музей у горадзе Еўле (Швецыя), прысвечаны гісторыі чыгункі Швецыі. Таксама ёсць філіял у Энгельхольме.
Задачай музея з'яўляецца вывучэнне, захаванне і перадача звестак пра гісторыю чыгуначнага транспарту Швецыі. Музей знаходзіцца пад кіраваннем Шведскай Нацыянальнай Чыгуначнай Адміністрацыі, якая атрымлівае фінансавыя сродкі для дзейнасці музея ад урада.
Гісторыя
У 1915 годзе «Нацыянальны Чыгуначны Савет» адкрыў чыгуначны музей у Стакгольме. У 1942 годзе на чыгуначнай станцыі Тамтэбода ў Стакгольме адкрыта экспазіцыя лакаматываў і рухомага саставу. Шведская чыгуначны музей перанесены ў Еўле ў 1970-я гады. Пад музей былі адведзены дзве пляцоўкі пад адкрытым небам (з чыгуначнымі пуцямі), некалькі вялікіх будынкаў, у тым ліку два паваротныя колы і памяшканне лакаматыўнага дэпо. Комплекс музея займае плошчу амаль 16000 м².
Экспанаты
Бягучая калекцыя, адна з лепшых у свеце, змяшчае больш за 100 лакаматываў, амаль 150 вагонаў і некалькі сотняў адзінак іншага рухомага саставу. Лепшыя ўзоры прадстаўлены ў асноўнай экспазіцыі. Асноўная частка калекцыі знаходзіцца ў запасніках, для экскурсійнага агляду патрэбна папярэдняя дамоўленасць.
Акрамя лакаматываў і рухомага саставу, прадметаў, інструментаў і чыгуначных мадэляў у асобных залах дэманструецца посуд, тэкстыль і творы мастацтва. Некалькі сотняў тысяч фатаграфій, якія захоўваюцца ў музеі, адлюстроўваюць гістарычны шлях развіцця чыгункі.
Зноскі
Спасылкі