Шведскі тэатр (швед. Svenska Teatern) — шведскамоўны тэатр у сталіцы Фінляндыі горадзе Хельсінкі. Размешчаны на плошчы Эраттая, у заходнім канцы парку Эспланада, першы нацыянальны тэатр Фінляндыі.
У Шведскім тэатры дзве сцэны: Stora scenen на 500 гледачоў і Miniscenen на 127. У тэатры працуе каля 80 чалавек.
Фасад тэатра які выходзіць на праспект Манергейма падсвятляецца рознымі колерамі ў залежнасці ад прадстаўлення, якое даюць у гэты вечар у тэатры.
Гісторыя
Першы тэатр у Хельсінкі адкрыўся ў 1827 годзе і знаходзіўся ў драўляным будынку. З-за росту цікавасці гараджан да тэатра стары будынак не мог змясціць жадаючых, у 1860 годзе адкрыты новы, мураваны будынак па праекце Георга Тэадора Шэвіца на месцы існуючага цяпер Шведскага тэатра. Першай п’есай паказанай у тэатры была «Прынцэса Кіпра» Сакарыяса Тапеліуса і Фрэдрыка Пацыуса.
У 1863 годзе каменны будынак быў разбураны пажарам, новы быў узведзены ў 1866 годзе архітэктарам Мікалаем Бенуа. Першапачаткова тэатр насіў імя Nya Theatre («Новы тэатр»), аднак пасля заснавання фінскага нацыянальнага тэатра быў перайменаваны ў Шведскі тэатр у 1887 годзе.
Ян Сібеліус упершыню прадставіў сваю сімфонію «Фінляндыя» ў гэтым тэатры ў 1899 годзе.
Будынак тэатра рамнтаваўся ў 1935 годзе архітэктарамі Эра Саарыненам і Яарлам Эклундам.
Зноскі