Замак Шамбор (фр.: château de Chambord) — самы буйны з усіх замкаў Луары. Быў пабудаваны па загадзе Францыска I, які хацеў быць бліжэй да каханай дамы — графіні Туры, якая жыла непадалёк.
Будаўніцтва вялося паміж 1519 і 1547 гадамі на выгіне ракі Касон (Cosson) — невялікага прытоку ракі Беўрон (Beuvron), якая ўпадае ў Луару, прыблізна за 6 км ад левага берага Луары і за 14 км на ўсход ад Блуа ў французскім дэпартаменце Луар і Шэр.
За гады існавання Шамборскі замак быў прытулкам многіх знакамітых асоб — тут тварыў Мальер і займаўся даследаваннямі граф Сен-Жермен, а Морыц Саксонскі нават размяшчаў у раскошных памяшканнях свой полк[2].