Біжутэрыя з 1861—1862 гадоў, якая напрыклад цяпер захоўваецца ў польскім Музеі Цыстэрсаў у Ваньхоцку (крыжыкі, пярсцёнкі, брошкі, спражкі, запанкі), выконвалася з танных матэрыялаў (арыгіналы з каштоўных металаў, часта перадаваліся на патрэбы паўстанцаў), як напрыклад патынізаванага да чорнага колеру (чарненне) жалеза, волаву, пляцёнак з чалавечых ці конскіх валасоў, дрэва. На ёй былі знакі, што сімвалізавалі вернасць Польшчы і ВКЛ: Арол і Пагоня, надпіс «Богу і Айчыне»[2]. Звычайна насілі крыжыкі з чугуну рознай велічыні, з датамі адбыўшыхся маніфестацыяў[3][4][5].
↑Wiktor Krzysztof Cygan, Wiesław Jan Wysocki: W służbie Bogu i Ojczyźnie (I strona — ryngraf wrêczony Józefowi Pi³sudskiemu przez oficerów 1 Brygady Legionów w 1916 r.). Mińsk Mazowiecki — Warszawa: Oficyna Wydawnicza «Zbroja», Muzeum Historii Polskiego Ruchu Ludowego, O Muzeum Ziemi Miñskiej, 2012. ISBN 978-83-63164-16-4.