«Чарадзей: Краіна Вялікага Дракона» (англ.: Spellbinder: Land of the Dragon Lord) — тэлесерыял супольнай вытворчасці Аўстраліі, Польшчы і Кітая, які выйшаў на экраны ў 1997 годзе[4]. Сіквел серыяла «Чарадзей», які мае з ім мала агульнага і ніяк не звязаны адзін з адным, акрамя галоўнага адмоўнага героя Ашкі і ідэі падарожжа паміж паралельнымі сусветамі. Рэжысёрам серыяла выступіў Ноэль Прайс, аўтарамі сцэнарыя — Марк Шырэфс і Джон Томсан.
Сюжэт
14-гадовая Кэці Морган праводзіла летнія канікулы разам са сваімі бацькамі Вікі, Карлам і братам Джошам, адпачываючы на прыродзе. Аднойчы, гуляючы па наваколлях, Кэці знайшла таямнічы карабель для падарожжа паміж паралельнымі сусветамі, вынайдзены Мэкам, навукоўцам з Краіны Вялікага Дракона. Выпадкова Кэці трапляе ў сусвет чарадзеяў, дзе адбывае пакаранне Ашка. Ашка вяртае сабе сілавыя даспехі і збягае на караблі, прыбываючы разам з Кэці ў Краіну Вялікага Дракона. Гэта краіна з паралельнага сусвету і нагадвае Старажытны Кітай, але дзе чатырыста гадоў таму быў вынайдзены камп’ютар, а ўсімі кіруе распешчаны дзесяцігадовы хлопчык Вялікі Дракон. Ашка робіць спробу захапіць гэтую краіну, тады Кэці і Мэк адпраўляюцца ў падарожжа ў паралельныя сусветы, каб выратаваць сям’ю Кэці і Імперыю Дракона.
Вытворчасць
Здымкі серыяла праходзілі ў Аўстраліі, Польшчы і Кітаі.
Краіну бессмяротных здымалі ў Польшчы, па большай частцы ў Неборуве[pl], дзе палац Аркадзья[pl] служыў рэзідэнцыяй Лема і Гуін, а храм Дыяны ў парку палаца — домам доктара Эльва. Сцэны, у якіх Кэці вязуць у школу, здымаліся ў Старым горадзе Варшавы і ў парку Лазенкі[pl].
Краіну Малоха здымалі ў Польшчы. Вёска і звалка лому здымаліся каля Кракава, а падземнае прыстанішча — у саляной шахце ў Вялічцы.
Спіс эпізодаў
Крыніцы
Спасылкі