У 2004 В. Елізар'еў зноў звярнуўся ў Мінску да балета. Трэцяя рэдакцыя атрымала назву «Легенда пра Уленшпігеля» (адноўлена сцэнаграфія Я. Лысіка)[1], дырыжор — В. Воліч[6]. Спектакль да гэтага часу карыстаецца заслужанай папулярнасцю і любоўю гледача. 5 красавіка 2010 у рамках адкрыцця Года культуры Беларусі ў Расійскай Федэрацыі быў паказаны на сцэне Вялікага тэатра Расіі.
Сюжэт
Сюжэт пабудаваны на літаратурным творы Шарля дэ Костэра, у якім Тыль перарадзіўся ў народнага героя і змагара з засіллем ворагаў. Дзеянне адбываецца ў сярэдзіне XVI стагоддзя ў Фландрыі, у часы зверстваў інквізіцыі, заснаванай іспанскім каралём Філіпам II[1].
Асноўная тэма балету — барацьба нідэрландскага народа супраць іспанскага гвалту, бязмежнай улады жорсткага і фанатычнага караля Філіпа II[7].
Тыль Уленшпігель — аднагодак Філіпа Другога, яны нарадзіліся адначасова, але ў розных месцах, у розных сем'ях і ў розных сацыяльных асяроддзях. Іх вобразы супрацьпастаўленыя адзін аднаму[8].
Музыка
У гэтым балеце кампазітар ярка паказаў вобраз легендарнага народнага героя Тыля Уленшпігеля. У творы з'яўляюцца рысы філасофскай, лірыка-псіхалагічнай драмы[7].
Для балета характэрна сацыяльная накіраванасць, высокі гуманізм і грамадскі пафас балета, выразныя лейтматывы, эмацыйнае напружанне, дынамізм, рэльефнасць музыкі. У музыцы былі выкарыстаны бельгійскія і фламандскія мелодыі 15-18 стагоддзяў. Кампазітар робіць зварот да традыцыйных формаў балета — лірычнага адажыа, сольных танцавальных нумароў, пантамім, скразных разгорнутых сцэн. У балеце яркая аркестравая партыя[7].
↑Бржозовская Людмила Генриховна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 81. — 737 с.