Царква Святога Мікалая — неагатычная царква, адна з пяці лютэранскіх цэркваў горада Гамбурга.
Гісторыя
У XI стагоддзі пачалося будаўніцтва драўлянай царквы Святога Мікалая. Будаўніцтва каменнай царквы пачата ў 1335 годзе.
Неагатычная царква на яе месцы завершана ў 1874 годзе англійскім архітэктарам Джорджам Гільбертам Скотам. З'яўлялася самым высокім будынкам у свеце з 1874 па 1876 год.
Пасля разбуральных бамбардзіровак Гамбурга («Аперацыі Гамора») у канцы ліпеня 1943 года, ад царквы засталася толькі вежа (147 м).
У 1951 годзе адбылося далейшае разбурэнне царквы, а рэстаўрацыйныя працы зроблены ў 1990 годзе. За рэстаўрацыю царквы адказвае фонд «Выратаванне царквы святога Мікалая».
Літаратура
Gerhard Hirschfeld: Geschichte des Mahnmals und der Kirchenbauten von St. Nikolai in Hamburg. Herausgegeben vom Förderkreis „Rettet die Nikolaikirche e.V.“, Hamburg 2010, ISBN 978-3-940445-97-1
Eberhard Petzold, Sylvester M. Robert: Mahnmal St. Nikolai. Historika Photoverlag, Hamburg 1995, ISBN 3-929307-24-3.
Volker Plagemann: Kunstgeschichte der Stadt Hamburg. Junius Verlag, Hamburg 1995, ISBN 3-88506-257-7.