Незаконнанароджаны сын Сігурда Муна, атрымаў ад свайго дзядзькі Эйстэйна II у спадчыну прастол і быў забіты Эрлінгам Скаке кал. Секена ў Ромсдалене7 ліпеня1162 года. Сваім пераемнікам назваў брата, Сігурда, але той не ўзыйшоў на прастол і быў забіты ў 1163 годзе.
Перыяд грамадзянскіх войнаў у Нарвегіі гэта адрэзак нарвежскай гісторыі з 1130 па 1217 гады. У гэты перыяд адбывалася некалькі ўзаемазвязаных канфліктаў рознага маштабу і сілы. Асновай для гэтых канфліктаў былі няясныя нарвежскія законы аб атрыманні прастола ў спадчыну, сацыяльныя канфлікты і барацьба паміж каралём і царквой. Існавала дзве асноўных партыі, якія першапачаткова вядомыя пад рознымі назвамі або зусім без іх, але затым вылучыліся ў партыі баглераў і біркебейнераў. Аб’яднаўчай сілай як правіла выступаў сын караля, які станавіўся главой партыі, якая супрацьстаяла ўладзе караля з іншай партыі.