Рэес далучыўся да моладзевай каманды мясцовага клуба «Севілья» ва ўзросце 10 гадоў. Яго талент быў вызначаны, і ён прадстаўляў клуб на ўсіх моладзевых узроўнях. Пасля таго як пачаў гуляць за асноўную каманду «Севільі» атрымаў рэпутацыю ўніверсальнага нападніка і стаў рэзка набіраць папулярнасць.
«Арсенал»
Узімку 2004 года ігрок перайшоў у склад лонданскага «Арсенала». Сума ўгоды склала 25 млн фунтаў стэрлінгаў. У складзе англійскага клуба Рэес дэбютаваў 2 лютага ў матчы супраць «Манчэстэр Сіці» (2:1), а праз два дні забіў свой першы мяч у браму «Мідлсбра».
«Рэал»
Улетку 2006 года ў прэсе з’явілася інфармацыя аб тым, што да Рэеса праяўляе цікавасць мадрыдскі «Рэал». Сам футбаліст у інтэрв’ю некалькі раз адзначаў, што жадаў бы вярнуцца на радзіму.
У сезоне 2006/07 Рэес разам з «Рэалам» атрымаў перамогу ў чэмпіянаце Іспаніі. Футбаліст выходзіў на поле ў трыццаці матчах і адзначыўся шасцю забітымі мячамі, два з якіх — у матчы апошняга тура супраць «Мальёркі» (3:1) — прынеслі мадрыдцам чэмпіёнскі тытул. Пасля заканчэння сезону ў прэсе з’явіліся чуткі аб тым, што Рэес можа перайсці ў «Ліён».
«Атлетыка»
31 ліпеня2007 года Рэес быў афіцыйна прадстаўлены ў якасці іграка «Атлетыка». За гэты трансфер «Арсенал» атрымаў каля 12 мільёнаў еўра, а футбаліст падпісаў чатырохгадовы кантракт з мадрыдскім клубам. 27 жніўня2010 года забіў за «Атлетыка» гол у матчы Суперкубка УЕФА супраць італьянскага «Інтэра», сустрэча скончылася перамогай іспанцаў з лікам 2:0.
«Севілья»
5 студзеня2012 года ігрок падпісаў кантракт з «Севільяй» тэрмінам да 30 чэрвеня2015 года[4]. Сума трансфера склала 3,5 млн еўра[5]. У складзе андалузскага клуба тройчы запар стаў пераможцам Лігі Еўропы. 1 чэрвеня 2016 года стала вядома аб тым, што Рэес пакідае «Севілью»[6].
«Эспаньёл»
28 чэрвеня 2016 года было абвешчана аб пераходзе Рэеса ў «Эспаньёл»[7]. У маі 2017 года пакінуў каманду[8].
Апошнія гады
У першай палове сезону 2017/18 заставаўся без клуба, а ў студзені 2018 года стаў іграком «Кордавы»[9]. У чэрвені 2018 года перабраўся ў кітайскі клуб «Сіньцзян Цяньшань Леапард».
У студзені 2019 года вярнуўся ў Іспанію, папоўніўшы склад «Эстрэмадуры».
Загінуў 1 чэрвеня 2019 года ў дарожна-транспартным здарэнні[10].