Харыфійская культура (англ.: Harifian culture) — археалагічная культура эпохі ранняга дакерамічнага неаліту на тэрыторыі Негева і Сінайскага паўвострава ў 8 800 — 8 200 гг. да н. э.
Назва культуры паходзіць ад наймення гары Хар-Харыф у пустыне Негеў, дзе ў 1969—1974 гг. была вылучана група археалагічных знаходак, тыповая для гэтай культуры. Харыфійская культура разглядаецца як вытворная або нават адгалінаванне Натуфійскай культуры.
Для Харыфійскай культуры была характэрна вытворчасць мікралітаў у форме трохвугольных і паўмесячных каменных навершаў стрэл. Носьбіты жылі ў доўгатэрміновых паселішчах, што складаліся з паўзямлянкавых жытлаў, часам з некалькімі пакоямі. Хаця кераміка была яшчэ не вядома, харыфійцы практыкавалі земляробства і жывёлагадоўлю. Знаходкі костак дзікіх капытных жывёл паказваюць, што паляванне заставалася важнай галіной гаспадаркі.
Харыфійская культура супадае з існаваннем позніх мезалітычных культур у рэчышчы Ніла, але блізкая да ранніх неалітычных культур Фаюму і ўсходняга Егіпту, што сфарміраваліся пазней за 9 тысячагоддзе да н. э.
Спасылкі