Асноўная частка кар’еры футбаліста звязана з клубам «Баварыя», у якім ён гуляў у якасці абаронцы. Валодаў найвышэйшай рэакцыяй і хуткасцю, ляўшун Ханс займаў, у асноўным, пазіцыю левага абаронцы. У складзе «Баварыі» заваяваў Кубак Германіі ў 1957 годзе, у фінальным матчы была абыграна «Фартуна» з Дзюсельдорфа.
Міжнародная
Бауэр прымаў удзел у пяці матчах нацыянальнай зборнай Германіі, у перыяд паміж 1951 і 1958 гадамі. Пік яго кар’еры прыйшоўся на момант яго ўдзелу ў чэмпіянаце свету 1954, які зборная ФРГ выйграла.
Крыніцы
Літаратура
Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток: «Set-Print», 2006.