Фіялка зверхуголая[1] (Víola epipsíla) — від аднадольных раслін роду Фіялка (Viola) сямейства Фіялкавыя (Violaceae). Від апісаны батанікам Карлам Хрысціянам Фрыдрыхам фон Ледэбурам.
Апісанне
Фіялка зверхуголая — шматгадовая расліна. Вышыня сцябла ад 8 да 15 см. Карэнішча тонкае паўзучае членістае.
Лісце злёгку закругленае; верхняя частка ліста гладкая, на адваротным баку — асабліва па жылках — пры аглядзе пад лупай бачна апушэнне (прыкмета, якая адрознівае ад фіялкі балотнай (Viola palustris)).
Кветкі светла-фіялетавыя або бялёсыя, памерам 1,5—2 см з наяўнасцю шпорцаў, са слабым пахам. Ніжні пялёстак з фіялетавымі пражылкамі. Прыкветак размешчаны вышэй сярэдзіны кветканоса. Цвіце з мая па чэрвень.
Плод — прадаўгаватая каробачка даўжынёй каля 1 мм. Плоданашэнне ў ліпені.
Арэал фіялкі шырокі: від расце пераважна ў Фінляндыі і ў Расіі, а таксама сустракаецца ў некаторых іншых краінах Еўропы і нават у Паўночнай Амерыцы (асабліва на тэрыторыі ЗША)[4].
↑K. Zarzycki, R. Kaźmierczakowa. Polska Czerwona Księga Roślin. — Kraków: IB PAN, 2001. — ISBN 83-89648-38-5.
↑Zbigniew Mirek, Kazimierz Zarzycki. Red list of plants and fungi in Poland. Czerwona lista roślin i grzybów Polski. — Kraków: IB PAN, 2006. — ISBN 83-89648-38-5.