Фія́лка апушаная, фіялка кароткаваласістая[2] (Viola hirta) — кветкавая травяністая расліна роду Фіялка (Viola) сямейства Фіялкавыя (Violaceae).
Марфалагічнае апісанне
Шматгадовая расліна вышынёй 5—10 см са шматгаловым карэнішчам, з якога вырастаюць ліставая разетка і кветкі.
Лісце з абодвух бакоў пухнатае, на доўгіх хвосціках, яйкападобнае або трохкутна-сэрцападобнае, каля 4 см у даўжыню, з дробнагародкавай аблямоўкай. Летняе лісце буйней, на больш доўгіх хвосціках.
Кветкі на доўгіх кветаножках, абодваполыя, сіметрычныя, без паху. Чашалісцікі яйкападобныя, тупыя, з каротказакругленымі прыдаткамі. Плод — каробачка.
Цвіце ў красавіку—маі.
Геаграфічнае распаўсюджанне
Распаўсюджаная ў Еўропе ў абласцях міжземнаморскага, умеранага і марскога клімату. На тэрыторыі Беларусі трапляецца зрэдку.
Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт, мезатроф[3]. Расце на сухіх, пераважна вапнавых глебах: на травяністых палянах, лугах, сярод хмызнякоў, па ўзлесках светлых лясоў. Дэкаратыўная расліна[3].
Класіфікацыя
Таксанамія
Крыніцы
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 141. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б Фиалка опушённая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
Спасылкі
- Фиалка опушённая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)