Фіялка Селькірка[1] (Vīola selkīrkii) — від травяністых раслін роду Фіялка (Viola) сямейства Фіялкавыя (Violaceae).
Апісанне
Шматгадовая бессцябловая травяністая расліна вышынёй 8-20 см. Карэнішча тонкае, даўжынёй 3-4 см, не галінаванае, светлае.
Прыкаранёвае лісце шматлікае, з хвосцікам даўжынёй 1,5-11 см, круглява-яйкападобнай або яйкападобнай формы, сабранае ў разетку. Прылісткі ланцэтныя. Кветкі даўжынёй 1,2-2,2 см, бледна-фіялетавага колеру, размешчаныя на слабаапушаных кветаножках. Цвіце ў красавіку — пачатку мая, плады спеюць у чэрвені. Плод — яйкападобная тупая каробачка даўжынёй каля 7 мм[2].
Насяляе ў сырых хвойных і змешаных лясах, у забалочаных ялова-хваёвых і ялова-бярозавых супольнасцях[2].
Лік храмасом 2n=24.
Від апісаны з Паўночнай Амерыкі.
Класіфікацыя
Таксанамія
Сінаніміка
Паводле The Plant List у сінаніміку віду ўваходзяць:[4]
Арэал
У Расіі сустракаецца ў Сібіры; на Далёкім Усходзе і Каўказе, на поўначы еўрапейскай часткі. За мяжой расце ў Скандынавіі, Усходняй Азіі і
Паўночнай Амерыцы[2].
Ахоўны статус
Від занесены ў шэраг Чырвоных кніг суб’ектаў Расійскай Федэрацыі. Сустракаецца на тэрыторыях шэрагу асабліва ахоўных прыродных тэрыторый Расіі[5].
Крыніцы
Літаратура
- Безделева Т. А. Viola selkirkii Pursh ex Goldie — Фиалка Селькирка // Сосудистые растения советского Дальнего Востока : в 8 т. / отв. ред. С. С. Харкевич; ред. тома С. К. Черепанов. — Л. : Наука, 1987. — Т. 2. — С. 107—108. — 446 с. — 2000 экз. — ISBN 5-02-026590-X.
- Губанов И. А. и др. 321. Viola selkirkii Pursh ex Goldie (V. umbrosa Fries) — Фиалка Селькирка, или теневая // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3 т. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл., 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 576. — ISBN 9-87317-128-9.
Спасылкі
- Фиалка Селькирка: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) (Праверана 20 студзеня 2014)