Фіялка Рывініуса[1] (Viola riviniana) — шматгадовая травяністая расліна роду фіялка (Viola) сямейства фіялкавыя (Violaceae).
Марфалагічнае апісанне
Мнагалетнік вышынёй 5—15 см з доўгім, паўзучым карэнішчам.
Сцябло прамое або узыходнае, разгалінаванае ля асновы.
Лісце прыкаранёвае — доўгачарашковае, яйкападобнае, тупое, гародчатае; верхняе — кароткачарашковае, меншага памеру. Прылісткі ланцэтныя, з доўгімі махрамі.
Кветкі абодваполыя, сіметрычныя, на доўгіх кветаножках, з 5 пялёсткамі. Чашалісцікі шырокаланцэтныя, з вялікімі, сэрцападобнай прыдаткамі. Пялёсткі венчыка светла-ліловыя, у сярэдзіне белыя, шыроказваротнаяйкападобныя, з тупым белым шпорцам.
Цвіце ў красавіку—чэрвені.
Плод — трохстворчатая каробачка.
Геаграфічнае распаўсюджанне
Распаўсюджаная ў Еўропе, Паўночнай Афрыцы і на захадзе Азіі ў галінах міжземнаморскага, умеранага і марскога клімату. Святлалюбівая. Расце на сухіх, багатых мінеральнымі рэчывамі глебах: на травяністых палянах, лугах, сярод кустоў, па ўзлесках светлых лясоў. Ценевынослівая расліна, мезафіт, мезатроф, эўтроф[2].
Класіфікацыя
Таксанамія
Крыніцы
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 142. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Фиалка Ривинуса: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) (Праверана 6 ліпеня 2023)
Літаратура
Спасылкі
- Фиалка Ривинуса: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) (Праверана 6 ліпеня 2023)
- Viola riviniana Rchb. (Фиалка Ривиниуса) у базе біяразнастайнасці на сайце інфармацыйна-аналітычнай сістэмы «ООПТ России». (руск.) (Праверана 6 ліпеня 2023)