«Філы» (англ.: Philae) — рабатызаваны спускальны апарат Еўрапейскага касмічнага агенцтва, які суправаджаў касмічны апарат «Разета»[1] да моманту пасадкі на камету Чурумава — Герасіменка (67P) цягам больш як дзесяцігадовага палёту ад Зямлі[2][3][4]. 12 лістапада 2014 спускальны апарат упершыню ў гісторыі прызямліўся на ядро каметы[5]. З дапамогай сваіх інструментаў КА «Філы» павінен зрабіць здымкі з паверхні каметы і правесці першы аналіз на камеце з мэтай высвятлення яе складу[6]. Пасадка і дзейнасць апарата ажыцяўляецца з Цэнтра кіравання палётамі ў нямецкім Дармштаце[7].
Назва пасадачнага модуля паходзіць ад вострава Філы на Ніле, дзе быў выяўлены абеліскberu з двухмоўным надпісам, які разам з Разецкім каменем стаў ключом для расшыфравання егіпецкіх іерогліфаў.
Зноскі
- ↑ Kenneth Chang. Rosetta Spacecraft Set for Unprecedented Close Study of a Comet (нявызн.). The New York Times (5 жніўня 2014). Праверана 13 лістапада 2014.
- ↑ S.Ulamec, S.Espinasse, B.Feuerbacher, M.Hilchenbach, D.Moura, H.Rosenbauer, H.Scheuerle, R.Willnecker. Rosetta Lander—Philae: Implications of an alternative mission // Acta Astronautica. — красавік 2006. — В. 8. — Т. 58. — С. 435—441. — ISSN 0094-5765. — DOI:10.1016/j.actaastro.2005.12.009 — Bibcode: 2006AcAau..58..435U
- ↑ Jens Biele. The Experiments Onboard the ROSETTA Lander // Earth, Moon, and Planets. — 2002. — В. 1—4. — Т. 90. — С. 445—458. — DOI:10.1023/A:1021523227314 — Bibcode: 2002EM&P...90..445B
- ↑ D. C. Agle, Jia-Rui Cook, Dwayne Brown, Markus Bauer.. Rosetta: To Chase a Comet (нявызн.). NASA (17 студзеня 2014). Праверана 18 студзеня 2014.
- ↑ Kenneth Chang. European Space Agency’s Spacecraft Lands on Comet’s Surface (нявызн.). The New York Times (12 лістапада 2014). Праверана 13 лістапада 2014.
- ↑ Europe’s Comet Chaser — Historic mission (нявызн.). European Space Agency (16 студзеня 2014). Праверана 5 жніўня 2014.
- ↑ ESOC at ESA website, retrieved 13 November 2014
Спасылкі