Вобраз фігур заснаваны ў цэлым на знешнім выглядзе азіяцкіх сланоў, але трохі адрозніваецца ў некаторых дэталях. Як і Насарог Дзюрэра(руск.) (бел. гэта мастацкі твор, заснаваны на найлепшай наяўнай інфармацыі. Мастакі, якія зрабілі гэтыя фігуры, ніколі не бачылі сапраўднага слана, ім даводзілася працаваць з чарцяжамі і эскізамі; магчыма, з будыйскіх крыніц[3]. Сланы зроблены з эмаліраванага фарфору, гэта была новая тэхналогія ў Японіі (і невядомая ў Еўропе) на той час, калі яны былі зробленыя. Кожны слон складае 35,5 см у вышыню, 44 см даўжынёй і 14,5 см шырынёй. Роспіс па белай паліве, якая называецца нігашыдэ, быў распрацаваны ў японскай кераміцы ў сямнаццатым стагоддзі[4]. Нігашыдэ славіцца сваёй бялізной і названы ў гонар асадку, які застаецца пасля мыцця рысу[5]. Белы фон размаляваны дадаткова яркай каляровай палівай чырвонага, зялёнага, жоўтага і сіняга колераў[2].
Правенанс
Гэты від керамікі паходзіць ад ганчарнай майстэрні Сакаіда Какіемона(англ.) (бел., які жыў з 1596 па 1666. Ён працаваў з Хігасідзіма Такуемонам, каб стварыць гэты цяпер традыцыйны выгляд посуду, што быў скапіяваны і іншымі майстэрнямі ў гэтым раёне. Нашчадкі Какіемона працягнулі выкарыстоўваць гэты стыль фарфору, але ён выйшаў з ужывання і быў адроджаны нашчадкам майстра ў дванаццатым пакаленні Сакаіда Шыбанасуке[1]. Вырабы ў стылі какіемон экспартаваліся ў Еўропу галандскай Ост-Індскай кампаніяй праз парты Імары(руск.) (бел. і Амстэрдам. Гэта быў важны тавар у пачатку гандлю паміж дзяржавамі. Англія спрабавала стварыць «фабрыку» (гэта значыць гандлёвы пост) у Японіі ў 1613 годзе ў адпаведнасці з пагадненнем паміж каралём Якавам I і сёгунам Такугава Хідэтада(руск.) (бел., але ініцыятыва была закінута ў 1623 годзе.
Сланы цяпер знаходзяцца ў Брытанскім музеі як частка калекцыі, падоранай сэрам Гары Гарнерам(англ.) (бел..
Гісторыя свету ў 100 прадметах
Гэтая скульптура была згадана ў серыі радыё-праграм «Гісторыя свету ў 100 аб'ектах(руск.) (бел.», што пачалася ў 2010 годзе як вынік супрацоўніцтва паміж BBC і Брытанскім музеем[6].