Фэн Гачжан (7 студзеня 1859 — 12 снежня 1919) — кітайскі генерал і палітычны дзеяч, прэзідэнт Кітайскай Рэспублікі (укр.) (бел. ў 1917—1918 гадах.
Біяграфія
Скончыў Ваенную акадэмію ў Цяньцзіне. Удзельнік япона-кітайскай вайны 1894—1895.
Служыў у Паўночнай арміі пад камандаваннем Юань Шыкая.
З 1909 — старшыня Ваеннага савета ў ваенным міністэрстве і начальнік Генеральнага штаба.
У 1914 стаў фельдмаршалам. Не падтрымаў спробу Юань Шыкая абвясціць сябе імператарам. Пасля смерці апошняга 1916 года заняў пасаду віцэ-прэзідэнта.
У чэрвені 1917 стаў прэзідэнтам Кітайскай Рэспублікі. Памёр у 1919[1] годзе.
Зноскі
| |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|