Фуліга гніласны (Fuligo septica) — від слізевікоў, які ўваходзіць у род Fuligo сямейства фізаравыя (Physaraceae)[1].
Біялагічнае апісанне
Плазмодый часцей за ўсё жоўтага колеру, радзей белы або крэмавы.
Эталіі адзінкавыя, падушкападобнай формы, рознай афарбоўкі: белыя, жоўтыя, іржава-аранжавыя, фіялетавыя, 2-20 см у найбольшым вымярэнні, да 3 см таўшчынёй. Гіпаталус аднаслаёвы або шматслаёвы, неафарбаваны або карычневы. Кортэкс тоўсты і ломкі, радзей тонкі або зусім адсутнічае. Перыдый неафарбаваны, плёнкавы. Капіліцый з белых, жоўтых і бураватых спляценняў, злучаных гіялінавымі ніткамі. Споры ў масе цёмна-карычневыя, амаль чорныя, пры павелічэнні светла-карычневыя, шарападобныя, дробнашыпаватыя, невялікія: 6-9 мкм у дыяметры.
Падобныя віды
Ад падобных відаў адрозніваецца дробнымі спорамі і добра развітым кортэксам.
Экалогія і арэал
Сустракаецца на гнілых раслінных рэштках. Касмапаліт.
Новожилов, Ю. К. Класс Миксомицеты / отв. ред. И. В. Каратыгин. — СПб.: Наука, 1993. — С. 199—200. — 288 + xxiv с. — (Определитель грибов России: Отдел Слизевики: Вып. 1). — ISBN 5-02-026676-0.