Скончыў Таронцкі ўніверсітэт (1910). З 1921 года працаваў у Таронцкім універсітэце, з 1923 года прафесар, з 1930 года ўзначальваў Аддзел медыцынскіх даследаванняў.
Навуковыя працы па фізіялогіі стрававання, абмену рэчываў і ўнутранай сакрэцыі. Займаўся пытаннямі патагенезу і лячэння рака, каранарнага трамбозу, сілікозу. Адкрыў і атрымаў у чыстым стане інсулін. Заўсёды падкрэсліваў ўклад свайго асістэнта Чарльза Бэста[en] ў адкрыцці інсуліну. Бантынг аддаў Бэсту палову сваёй часткі Нобелеўскай прэміі ў знак удзячнасці.