Фры́дрых Ге́нрых Хрысція́н Лю́бкер (ням.: Friedrich Heinrich Christian Lübker, 18 жніўня 1811, Гузум — 10 кастрычніка 1867, Фленсбург) — нямецкі класічны філолаг і педагог.
Біяграфія
З 12 гадоў Любкер навучаўся ў школе Германа Таста (ням.) (бел. ў Гузуме. У 1826 годзе ва ўзросце 16 гадоў ён пачаў вывучаць філалогію і тэалогію ва ўніверсітэце Кіла. У 1830 годзе Любкер працягнуў сваё навучанне ў Берлінскім універсітэце. У 1832 годзе ён атрымаў у Кілі ступень доктара філасофіі.
Фрыдрых Любкер пачаў сваю кар’еру ў якасці памочніка выкладчыка ў Гузумскай гімназіі (ням.) (бел., а затым працаваў першым выкладчыкам у Бурместэрскім прыватным інстытуце ў Гамбургу. У 1834 годзе ён выкладаў у гарадской гімназіі (ням.) (бел. ў Вісмары. У 1835 годзе працаваў намеснікам дырэктара ў саборнай школе (ням.) (бел. ў Шлезвігу.
У 1848 годзе часовым урадам зямлі Шлезвіг-Гольштэйн прызначаны рэктарам Старой гімназіі (ням.) (бел. ў Фленсбургу, а ў 1850 годзе пазбавіўся пасады па распараджэнні дацкага ўрада. Пазней працаваў рэктарам у Плёне. У 1850—1851 гадах быў членам Нацыянальнага сходу і ўваходзіў у Камісію па стварэнні закона аб адукацыі.
У 1851 годзе Любкер быў прызначаны дырэктарам гімназіі ў Пархіме. У 1860 годзе атрымаў ступень ганаровага доктара багаслоўя Гётынгенскага ўніверсітэта. У 1863 годзе па ўласным жаданні склаў з сябе абавязкі дырэктара і пераехаў з Пархіма ў Браўншвайг, дзе заняўся навуковай працай. У 1864 годзе запрошаны ўладамі Шлезвіг-Гольштэйна для рэарганізацыі сістэмы сярэдняй адукацыі. Пазней быў прызначаны дырэктарам гімназіі ў Фленсбургу.
Сачыненні
Найбольш вядомай[2] працай Любкера з’яўляецца «Рэальны слоўнік класічных старажытнасцей», выдадзены ў 1855 годзе. Таксама ім напісаны працы па філалогіі, багаслоўю і педагогіцы:
- Zum religiösen Bewußtsein bei den Hellenen, 1849
- Die Sophokleische Theologie und Ethik, 1851—1855
- Schriften zur Philologie und Pädagogik, 1852—1858
- Beiträge zur Theologie und Ethik des Euripides, 1863
- Propyläen zu einer Theologie des classischen Alterthums, in den Studien und Kritiken, 1861
- Vorträge über Bildung und Christenthum, 1863
- Grundzüge der Erziehung und Bildung für daß deutsche Haus, 1865
Любкерам напісана мноства біяграфій, напрыклад, да пратэстанцкага календара ім былі напісаны біяграфіі Рабана Маўра, Алкуіна і інш.
- Lebensbilder aus dem letztverflossenen Jahrhundert deutscher Wissenschaft und Litteratur, 1862
- G. W. Nitzsch nach seinem Leben und Wirken, 1864
- Julian der Abtrünnige, 1864
Зноскі
Літаратура