Франц Іосіф II (16 жніўня 1909, Фраўэнтальскі замак, Штырыя — 13 лістапада 1989, Грабс, Швейцарыя) — князь Ліхтэнштэйна ў 1938—1989.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і ліхтэнштэйнскага прынца Алаіза і аўстрыйскай эрц-герцагіні Лізаветы Амаліі — дачкі эрцгерцага Карла Людвіга. Імператар Франц Іосіф быў яго хрэсным бацькам. Прынц Алаіз, будучы старэйшым у лініі ўспадкавання прастола, адмовіўся ад сваіх правоў у карысць сына.
Прынц правёў сваё дзяцінства ў аўстрыйскіх і мараўскіх маёнтках, скончыў школу ў Вене ў 1925, і там жа — Універсітэт сельскагаспадарчых навук ў 1929 годзе. Атрымаў прафесію ляснічага і працаваў па спецыяльнасці ў лясной гаспадарцы Чэхаславакіі. 30 сакавіка 1938 прынц быў прызначаны рэгентам пры князе Франце I, у тым жа годзе 25 ліпеня князь памёр, і Франц Іосіф заняў прастол. Амаж адбыўся 30 сакавіка 1939 г.
Франц Іосіф ажаніўся 7 сакавіка 1943 года з графіняй Геаргінай Вільчэк, ад якой у яго пяцёра дзяцей, у іх ліку — Ганс Адам II.
Падчас Другой сусветнай вайны заклікаў нацыю да нейтралітэту і ўнутранай еднасці. Вядома, што княская сям’я скупала маёмасць яўрэяў, якія загінулі пры халакосце, з прычыны супрацоўніцтва з нацыстамі пасля заканчэння вайны трапіла пад дзеянне дэкрэтаў Бенеша і страціла сваю нерухомасць на тэрыторыі Чэхаславакіі. У канцы вайны Ліхтэнштайн даў прыстанішча калабарацыяністам з РВА. Пасля вайны правёў шэраг рэформаў, накіраваных на мадэрнізацыю жыцця краіны. У прыватнасці, у 1984 годзе жанчыны атрымалі права голасу на выбарах. Франц Іосіф быў першым у гісторыі краіны кіраўніком, якія пастаянна пражываюць на яе тэрыторыі.
У 1984 годзе прызначыў старэйшага сына сваім пастаянным прадстаўніком і рэгентам і фактычна адышоў ад дзяржаўнай дзейнасці.
Франц Іосіф II памёр праз месяц пасля смерці жонкі ў лістападзе 1989 года, будучы пры гэтым самым доўгакіруючым манархам у Еўропе.
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі
Франц Іосіф II — продкі |
---|
|
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|