Франс ван Мірыс-малодшы (нідэрл.: Frans van Mieris II; 24 лістапада 1689, Лейдэн — 22 кастрычніка 1763, Лейдэн) — галандскі мастак і графік.
Франс ван Мірыс займаўся пераважна жанравым і партрэтным жывапісам. Вучыўся малюнку ў свайго бацькі, мастака Вілема ван Мірыса, сына вядомага жывапісца Франса ван Мірыса-старэйшага. Як і яго бацька і дзед, Франс ван Мірыс Малодшы пісаў свае творы ў традыцыях створанай Герардам Доу лейдэнскай акадэмічнай школы жывапісу.
Зноскі
- ↑ Frans van (II) Mieris // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ RKDartists Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ Frans Jansz. van Mieris — 2009.