Заліў удаецца ў сушу на адлегласць 77 км, шырыня ля ўваходу — 25 км. Глыбіня даходзіць да 46 м, шмат водмеляў і рыфаў.[1] Уяўляе сабой эстуарый ракі Форт, якая ўпадае ў яго з захаду. Прылівы паўсутачныя, да 6 м, назіраюцца аж да горада Стэрлінг. Каля паловы ўнутранай часткі заліва было асушана для патрэб сельскай гаспадаркі і прамысловасці.
У 1790 годзе Ферт-оф-Форт быў злучаны з залівам Ферт-оф-Клайд цераз раку Клайдканалам, да якога трохі пазней быў прыбудаваны канал Юніян да Эдынбурга. У 1963 годзе каналы закрылі, і яны не выкарыстоўваліся да 2000 года. У 2002 годзе на стыку каналаў адкрыўся незвычайны суднапад’ёмнік — Фолкеркскае кола.[2]
На заходнім краю заліва, ля Кінкардзіна, у перыяд з 1932 па 1936 гады быў пабудаваны аўтамабільны мост Кінкардзін. З-за моцнай загружанасці гэтага моста ў 2006 годзе пачалося будаўніцтва новага Клакмананшырскага моста, які быў уведзены ў эксплуатацыю 19 лістапада 2008 года.