У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Прушынскі.
Фелікс Раймунд (Прот Фелікс) Прушынскі (1799, маёнтак Лошыца — 19 студзеня 1849, Гент, Бельгія) — ваенны, удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў.
Біяграфія
Прадстаўнік старажытнага шляхецкага роду Прушынскіх герба «Любіч». Нарадзіўся ў сям’я Станіслава-Ксаверыя Антонавіча Прушынскага (каля 1768—1813) і Ганны Андрэеўны Сямашка (каля 1770—1820), дачкі Андрэя Сямашкі.
Адстаўны паручнік у 1829 г., актыўны ўдзельнік паўстання 1830—1831 гадоў. Эміграваў у Бельгію, дзе ў 1832 годзе атрымаў званне падпалкоўніка бельгійскіх войскаў, удзельнічаў у вайне з Галандыяй (1839), быў ад’ютантам бельгійскага караля.
Памёр пасля кароткай хваробы 19 студзеня 1849 года ў Генце. Нашчадства не пакінуў.
Узнагароды
Узнагароджаны крыжамі ордэнаў Ганаровага Легіёна (1833) і Леапольда I (1843).
Зноскі
Літаратура
Фелікс Раймунд Прушынскі — продкі |
---|
|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|