Федэры́ка Баскіро́та (італ.: Federico Baschirotto; нар. 20 верасня1996) — італьянскі футбаліст, абаронца клуба «Лечэ».
Кар’ера
Дэбютаваў у прафесійным футболе ў 2016 годзе ў складзе клуба «Фарлі» ў Серыі C. Супернікамі ў той дзень былі футбалісты «Венецыі». Доўгі час належаў клубу «Крэманезэ», але ўвесь час знаходзіўся ў арэндах у розных італьянскіх клубах ніжэйшых дывізіёнаў. У 2019 годзе стаў футбалістам «Вітэрбезэ». Кар’ера пайшла ўгору, калі ў ліпені 2021 года Баскірота далучыўся да шэрагаў «Асколі», які на той час гуляў у Серыі B. Абаронца адразу стаў іграком асноўнага складу, а клуб заняў шосты радок, атрымаўшы права выступу ў плэй-оф за выхад у Серыю A. «Асколі» трывала паражэнне ад «Беневента» і страціла шанц на падвышэнне. Тым не менш, Баскірота запрыкмецілі і запрасілі ў «Лечэ». Кантракт быў складзены 12 ліпеня 2022 года[2]. 13 жніўня 2022 года дэбютаваў у Серыі А ў хатнім матчы супраць «Інтэрнацыянале», калі «Лечэ» атрымаў паражэнне з лікам 1:2. Першы гол у найвышэйшым дывізіёне здабыў 9 лістапада, распачаўшы лік галоў уласнага клуба ў матчы супраць «Аталанты» (2:1)[3].