Федан з Эліды (стар.-грэч.: Φαίδων; IV ст. да н.э.) — старажытнагрэчаскі філосаф.
Федан паходзіў з высакароднай сям'і і падчас вайны паміж Элідай і Спартай, быўшы яшчэ вельмі юным, патрапіў у рукі ворагаў, якія прадалі яго ў Афіны, дзе яго купіў уладальнік публічнага дому. Тут з ім пазнаёміўся Сакрат, які пераканаў аднаго са сваіх багатых прыхільнікаў выкупіць юнака.[1] Федан прысутнічаў пры смерці Сакрата, і Платон называе яго імем дыялог «Федан». Пазней ён вярнуўся ў Эліду і заснаваў Элідскую школу філасофіі; пазней школа яго вучнем Менедэмам была перанесена ў Эрэтрыю, дзе стала Эрэтрыйскай школай.
Сачыненні Федана, якія ён пісаў у форме дыялогаў, не захаваліся, і мала вядома пра яго філасофскія гледжанні. Дыяген Лаэрцкі згадвае некаторыя сачыненні,[1] і ў слоўніку Суда таксама быў артыкул пра Федана з пералікам яго прац.[2] Сенека захаваў адзін з яго афарызмаў[3] пра зносіны з добрай (ці дрэннай) кампаніяй:
Федан сказаў: «Укусы малюсенькіх жывёл не адчуваюцца; так ледзь прыкметная іх сіла, так ілюзорна для прычынення шкоды. Укус становіцца прыкметным з-за апухання, і нават у апуханні незаўважна ранка». Гэтак жа ў вашых зносінах з мудрымі людзьмі вы не ўсведамляеце, калі і якую карысць ад іх атрымліваеце, але аднойчы вы адкрываеце, што вы яе атрымалі.
Зноскі
- ↑ а б Дыяген Лаэрцкі, ii. 105
- ↑ Суда, Федан
- ↑ Сенека, Лісты
Літаратура