«Спортынг» (ісп.: Real Sporting de Gijón) — іспанскіфутбольны клуб з Хіхона, Астурыя. Заснаваны 1 чэрвеня 1905 года. Вядомыя пад мянушкай «чырвона-белыя» з-за паласатай кашулі. Хатні стадыён «Эль Малінон» — найстарэйшы прафесійны футбольны пляц у Іспаніі, выкарыстоўваецца з 1908 года. З іспанскай мовы назва клуба перакладаецца як «Вялікі млын», бо стадыён размяшчаўся ля старога вадзянога млына.
З 1912 года да клуба дадаецца назва «Рэал» («каралеўскі»), пасля таго як кароль Іспаніі Альфонса XIII бярэ патранаж над клубам. З 1941 па 1970 гады назва клуба была скарочана да Real Gijon, бо выкарыстанне іншамоўных слоў было забаронена. У агульнай табліцы Ла Лігі займае 15 радок. З’яўляецца адным з дзевяці клубаў Іспаніі, што ніколі не апускаліся ніжэй за другі дывізіён. Гістарычны праціўнік — «Рэал Аўеда», гульні паміж клубамі маюць назву астурыйскае дэрбі.
Да таго, як пачаў праводзіца чэмпіянат Іспаніі, клуб 15 разоў станавіўся пераможцам Астурыі. Найвышэйшае дасягненне ў Ла Лізе — другое месца ў сезоне 1978/1979. Двойчы быў фіналістам Кубка Іспаніі: у 1981 і 1982 гадах.