ФК СКВІЧ — былы беларускі футбольны клуб з горада Мінск, заснаваны ў 2000 годзе.
Гісторыя
Клуб быў заснаваны ў 2000 годзе фірмай СКВІЧ, якая займалася будаўніцтвам. Падтрымку камандзе спачатку аказвала Беларуская чыгунка, таму асноўная каманда клуба выступала пад назвай «Лакаматыў». Клуб на першы ж год свайго існавання перамог у Другой лізе, а па выніках сезону 2002 атрымаў месца ў элітным беларускім дывізіёне.
У 2003 — 2008 гадах удзельнічаў у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі (акрамя 2004 і 2007 гадоў), з 2009 выступаў у Першай лізе. На працягу чатырох сезонаў клуб займаў высокія месцы і прэтэндаваў на чарговае вяртанне ў эліту.
2013
Пасля сезону 2012 каманду з-за фінансавых цяжкасцяў пакінулі амаль усе ігракі (застаўся толькі вопытны брамнік Віталь Макаўчык). Новы склад быў сабраны за тыдзень да матчу чвэрцьфінала Кубка Беларусі супраць брэсцкага «Дынама». У гэтым матчы СКВІЧ атрымаў сенсацыйную перамогу (1:0) і прабіўся ў паўфінал.
Але гэта было амаль што адзінае дасягненне каманды ў сезоне. У паўфінале СКВІЧ быў разгромлены мінскім «Дынама» (0:5), а ў чэмпіянаце цярпеў паражэнне за паражэннем і замацаваўся на апошнім радку. У выніку ўжо за некалькі тураў да канца СКВІЧ пазбавіўся шанцаў застацца ў Першай лізе. Атрымаўшы ў перадапошнім туры перамогу над «Полацкам» (5:1), СКВІЧ перагнаў гэты клуб і ў выніку заняў 15 месца.
2014
Сезон 2014 клуб распачаў у групе А Другой лігі[1]. Клуб выступаў пераважна маладымі ігракамі і хутка апынуўся ў канцы турнірнай табліцы. З-за дэфіцыту брамнікаў на некаторы час у браму прыйшлося стаць нават галоўнаму трэнеру Яўгену Лінёву[2].
У выніку, клуб заняў апошняе 12 месца ў групе А. Саступіўшы ў стыкавых матчах жыткавіцкаму «ЮА-Строй», СКВІЧ заняў апошняе 24-е месца ў Другой лізе.
У сезоне 2015 клуб адмовіўся ад удзелу ў Другой лізе з-за фінансавых цяжкасцей і спыніў існаванне.
Папярэднія назвы
- 2000: СКВІЧ
- 2001—2008: «Лакаматыў»
- 2009—2014: СКВІЧ
Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Чэмпіянат і Кубак Беларусі
Галоўныя трэнеры
Зноскі
Спасылкі