«Рэал Сарагоса» (ісп.: Real Zaragoza) ― іспанскіфутбольны клуб з аднайменнага горада, прадстаўляе правінцыю Арагон. Быў заснаваны 18 сакавіка1932 года шляхам аб’яднання двух клубаў Iberia SC і Real Zaragoza CD. У 1930-х гадах клуб прагрэсаваў, але грамадзянская вайна перашкодзіла гэтаму прагрэсу.
«Рэал» з Сарагосы займае 9 радок у вольнай табліцы чэмпіянату Іспаніі. Шосты клуб Іспаніі па колькасці перамог у кубку краіны, клуб перамагаў у гэтым спаборніцтве шэсць разоў. «Сарагоса» таксама мае перамогу ў Кубку ўладальнікаў кубкаў, што была дасягнута ў сезоне 1994/95.
Традыцыйна дома клуб гуляе ў белых кашулях і гэтрах з сінімі шортамі. У гасцях каманда апранаеццца ў адзенне жоўта-чорнага колеру. Хатняя арэна завецца «Ла Рамарэда» і змяшчае 34 595 гледачоў.
Сябры і супернікі
Традыцыйна з клубам «Нумасія» з горада Сорыя падтрымліваюцца добрыя адносіны.
Сярод традыцыйных праціўнікаў варта вылучыць «Асасуну» з Памплоны, што прадстаўляе суседнюю правінцыю Навара. Паміж гарадамі 145 кіламетраў, але калі каманды гуляюць адзін супраць аднаго, стадыён звычайна месціць шмат прадстаўнікоў гасцявога клуба.