«Рома» (італ.: Associazione Sportiva Roma) — італьянскіфутбольны клуб з горада Рым. Клуб быў заснаваны ў выніку зліцця некалькіх футбольных клубаў горада ў 1927 годзе. «Рома» гуляе ў Серыі A з часоў свайго заснавання, але толькі адзін сезон у пачатку 1950-х клуб вымушаны быў прапусціць, бо вылецеў у Серыю B.
Хатнія гульні ў цяперашні час клуб праводзіць на «Стадыа Алімпіка», які яны падзяляюць са сваім асноўным супернікам клубам «Лацыа». Маючы ўмяшчальнасць большую за 72 тысячы гледачоў, стадыён з’яўляецца другім па велічыні ў Італіі, саступаючы толькі міланскаму«Сан-Сіра».
Гісторыя
Раннія часы
Футбольны клуб «Рома» быў утвораны 22 ліпеня 1927 года ў выніку аб’яднання трох рымскіх каманд: «Роман», «Альба-Аўдачэ» і «Фарцітуда-Про Рома» (першапачаткова каманд было пяць — «Роман», «Альба», «Аўдачэ», «Фарцітуда» і «Про Рома»). Гэта было зроблена па ініцыятыве аднаго з лідараў фашысцкай партыіІтала Фоскі з мэтай з’яўлення ў Вечным горадзе клуба, здольнага пазмагацца з гегемоніяй паўночнаітальянскіх каманд — «Джэноа», «Тарына», «Ювентусам», «Інтэрнацыянале» і «Балонняй». Толькі адна рымская каманда змагла пазбегнуць зліцця — «Лацыа», дзякуючы намаганням віцэ-прэзідэнта клуба генерала міліцыі Джорджа Вакаро.